Плещеницы, Плещеницы online

Погода в Плещеницах 

  
    Реклама:
   


Пользовательская панель


Интересное
Дополнительно :)
    Новости Плещениц в rss
Статистика
    Кто на сайте?
    Сейчас на сайте находятся:
    5 гостей
    Статистика
    Пользователей: 73570
    Новостей: 701
    Ссылок: 2
    Посетителей: 31642758
   Главная arrow Главная - Новости arrow Музэй з прывідам замуруюць
Музэй з прывідам замуруюць Печать E-mail
16.10.2008 г.
Філіял Нацыянальнага музэю ў Гальшанах празь месяц будзе зачынены. Праз аварыйны стан кляштару, дзе месьціцца экспазыцыя.

Кажа Часлава Акулевіч, загадчыца музэю: "Загад ужо ёсьць. Будынак будзе закансэрваваны. Закалоцяць вокны, а мо і замуруюць. Будынак кляштару знаходзіцца ў аварыйным стане і існуе праўдзівая небясьпека, што ён абрынецца. А сродкаў рапараваць — гаворка ідзе пра мільёны даляраў — няма. Музэйны пэрсанал пойдзе на біржу працы".

Францішканскі кляштар, дзе месьціцца музэй, малой драбніцай не раўналетка знакамітаму Гальшанскаму замку. Кляштар заснаваны ў 1618 годзе, а замак — у 1610. Манастыр найперш вядомы сваім прывідам. Паводле легендаў будаўнікі кляштара, стомленыя пастаяннымі абваламі толькі што пабудаваных сьценаў, дзеля спраўнага завяршэньня працы прынесьлі ахвяру — замуравалі ў адну са сьценаў жанчыну. Стуль людзі шмат разоў бачылі здань у абліччы кабеты, што ходзіць па калідорах кляштару, а таксама чулі енкі ды дзіцячыя крыкі, якія далятаюць як бы ніадкуль. Ускосным доказам гэтай легенды служыць той факт, што калі ўжо ў нашыя часы рэстаўратары пры разборы лёхаў выпадкова пабурылі кавалак сьцяны, дык у нішы быў знойдзены шкілет.


Нацыянальны музэй зачыняе свае філіялы — засталіся толькі самыя знакамітыя: Мірскі замак, сядзіба Ваньковічаў і г.д. Мясцовыя ўлады, у сваю чаргу, можа, і зацікаўленыя ў аднаўленьне музэя, але ня маюць такіх калясальных сродкаў на рэстаўрацыю.

"Шкада — без паветру і руху наведнікаў кляштар рассыплецца яшчэ хутчэй, — дадае спадарыня Часлава, — але на маю думку выйсьце ёсьць — трэба ўключыць рэстаўрацыю кляштара ў інвэстыцыйны плян хаця б на 2010 год, або ўзьняць гэтае пытаньне перад парлямэнцкім сходам".

Кажуць, што кляштарныя муры трымаюцца дзякуючы злосьці замураванай жанчыны. Ці ўратуе адна тая злосьць?


Музей приведение замуровать опасность обрушение
 
Добавить закладку в:
  • Добавить в BobrDob
  • Добавить в del.icio.us
  • Добавить в Digg
  • Поделиться ссылкой в FaceBook
  • Добавить в Feedblog
  • Добавить в Google
  • Добавить в Google Buzz
  • Добавить в свой блог на ЛиРу (Liveinternet)
  • Опубликовать в своем блоге livejournal.com
  • Добавить в Мой Мир
  • Добавить в Memori
  • Добавить в Mister Wong
  • Добавить в MoeMesto
  • Добавить в News2.ru
  • Добавить в Пикабу
  • Добавить в Technorati
  • Добавить в Twitter
  • Поделиться ВКонтакте
  • Поделиться ссылкой на Я.ру
Помогите друзьям быть в курсе всех событий! При наличии у вас аккаунта в социальных сетях Twitter, Facebook, Вконтакте и других, вы всегда имеете возможность опубликовать анонс этого материала в своих новостях на страничке или на стене, дописав комментарии. Вы всегда можете удалить этот анонс. Опробуйте, вашим друзьям понравится!
 

Добавить комментарий

Внимание! Все комментарии модерируются! Не используйте матов и ссылок для рекламы. В противном случае комментарий будет удалён!


Защитный код
Обновить

« Пред.   След. »